Ігар Лялькоў: Лукашэнку не важна падабацца беларусам


Чаму ўлады называюць свой народ «народцам»? Пра народ і «народзец», пра тое, ці заўсёды народ мае рацыю, – гутарка з намеснікам старшыні Партыі БНФ Ігарам Ляльковым у праграме «Размова Мацкевіча».

{movie}Ігар Лялькоў: Лукашэнку не важна падабацца беларусам (“Размова Мацкевіча”)|right|12724{/movie}

Кіраўнікамі дзяржаваў часам становяцца людзі, не стрыманыя ў словах. Але зняважлівае стаўленне да свайго народу, называнне яго «народцам», як гэта зрабіў Лукашэнка, шмат дзе азначала б канец палітычнай кар’еры. Але – не ў Беларусі. Чаму?

«Калі палітык залежыць ад сваіх выбарцаў, калі ён ведае пра тое, што ягонае перабыванне на пасадзе залежыць ад волевыяўлення людзей, ён ніколі не дазволіць сабе такіх выказванняў у бок тых, хто за яго галасуе, у бок тых, каму ён хоча падабацца як палітык. Лукашэнка не хоча падабацца беларусам, бо ён ведае: ад волі беларусаў ягонае перабыванне на прэзідэнцкай пасадзе абсалютна не залежыць», – тлумачыць Ігар Лялькоў.

Кіраўнік Беларусі ледзь не ад пачатку свайго прэзідэнцтва не стрымліваецца ў абразах. Прадпрымальнікі былі «вашывымі блохамі», апазіцыянеры – «адмарозкамі», даставалася і палітыкам міжнароднага ўзроўню. Да чаго прыводзяць такія абразлівыя выпады? Ці характэрныя яны толькі для дзейных уладаў? Глядзіце больш у «Размове Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў