Танцы на шашы: гарадзенскія кіроўцы «высвятляюць дачыненні»


Штодзень дарожна-транспартныя здарэнні завяршаюцца высвятленнем адносінаў, мацюкамі, а часам даходзіць і да больш рэзкіх дзеянняў кіроўцаў. Але можа быць і інакш! Прадстаўнікі ДАІ, партал Autogrodno.by і балет Яўгена Якуша правялі ў Гародні незвычайную акцыю.

{movie}Танцы на шашы: гарадзенскія кіроўцы высвятляюць дачыненні |right|12707{/movie}

Танцоўнікі ўвайшлі ў вобраз кіроўцаў аўтамабіляў, якія нібыта трапілі ў невялікае ДТЗ і якім, вядома, трэба высветліць, хто ж галоўны на дарозе. Нечакана для гледача замест стандартнай падчас дарожных здарэнняў лаянкі ўдзельнікі балетнай групы пачынаюць танцаваць і харэаграфічнаю моваю паказваюць, як можна развязаць аўтаканфлікт.

«Такім чынам мы хочам паказаць, што канфлікты на дарозе можна развязваць і без крыку», – распавёў «Белсату» харэограф Яўген Якуш. «Мы хочам звярнуць увагу на культуру на дарозе і паспрабавалі зрабіць гэта крэатыўна», – дадае гарадзенскі супрацоўнік ДАІ.

У акцыі бралі ўдзеі і даішнікі, але танчыць перад камерай яны не наважыліся.

Ю.В. belsat.eu

Стужка навінаў