Усе скульптуры з пленэру пад Горадняю трапяць да ідэолагаў (фота)


Усе творы, якія паўсталі падчас пленэру скульптараў па камені, перадаюць у аддзел ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Гарадзенскага гарвыканкаму.

Пленэр на тэму «Жывапіс, тэатр, музыка» праходзіў у вёсцы Пушкары Гарадзенскага раёну з 2 да 30 верасня. Мяркуецца, што пасля разгляду ідэолагамі скульптуры ўпрыгожаць гарадзенскія вуліцы. Мерапрыемства і было скіраванае на паляпшэнне архітэктурнай і эстэтычнай выразнасці горада. Аднак архітэктараў да твораў першымі не дапусцілі.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў