„Naka” прагучала ў новым фармаце. Навіны культуры


Толькі голас і фартэпіяна. Спявачка і акторка Наста Шпакоўская прэзентавала новы альбом свайго сайд-праекту, які заснавала з піяністкаю Ірынаю Кліменкаю.

{movie}Навіны культуры|right|12693{/movie}

НАСТА ШПАКОЎСКАЯ, СПЯВАЧКА:
“Гэта першы альбом у фармаце “Naka piano”. Для тых, хто не ведае, “Naka piano” адрозніваецца ад выступаў поўным складам гучання, аранжыроўкамі, бо гэта старыя і новыя песні гурта “Naka” ў суправаджэнні аднаго толькі фартэпіяна. У гэтым і палягае асноўная канцэпцыя альбому”.

У гэты вечар Наста Шпакоўская прымала падвойныя віншаванні. Не толькі з выхадам новага дыску, але і з днём народзінаў, які спявачка пастанавіла адсвяткаваць на сцэне. Новую праграму прыязна прынялі як прыхільнікі гурта, гэтак і калегі-музыкі.

АЛЕСЬ ПЛОТКА, МУЗЫКА, ПАЭТ: “Naka piano” – гэта нават не праект, а чарговая рэінкарнацыя гурта “Naka”, які можа стаць яго цалкам лагічным працягам. Ён больш свежы, больш актуальны, больш цікавы па той энергетыцы, якая ёсць у артыстак, якую часам можна не заўважыць у звычайных альбомах гурта”.

Новы альбом “Naka piano” даступны для вольнага спампоўвання ў сеціве, а кампакт-дыск можна будзе набыць на канцэртах Насты Шпакоўскай.

Іншыя навіны: Сотні фанатаў анімэ і манга сабраліся ў Менску. У Магілёве з’явілася вуліца свабоднай творчасці.

Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў