Біяробаты, львы і НЛА ў горадзе! На што скардзяцца ў МНС (Аўдыё)


Гарадзенскія ратаўнікі апублікавалі збор самых незвычайных зваротаў грамадзянаў на гарачую лінію 101. Гарадзенцы скардзіліся на НЛА, верталёты, тое, што сабака грызе сабе хвост, а адзін з іх прызнаўся, што ён – біяробат і адкрыў новую планету.

{movie}Чалавек-бяробат|right|12688{/movie}

Нярэдка да ратаўнікоў звяртаюцца па дапамогу ў побытавых сітуацыях – гэтак, адна жанчына рабіла загатоўкі на зіму. Яна распавяла ратаўнікам, што квасіла капусту і цяпер не можа дастаць слоік з іншага посуду.

{movie}Банка ў коўшыку|right|12686{/movie}

Яшчэ адна гарадзенка паскардзілася на «дзіўную жывёліну». Спачатку гэта быў маленькі зялёны павук, але потым «з’еў бот і стаў большы». Сайт МНС паведамляе, што на месца здарэння выехалі дзяжурныя «аднак дзіўнай жывёліны не знайшлі».

{movie}Дзіўная жывёліна|right|12687{/movie}

Гарадзенскія ратаўнікі таксама выклалі аўдыёзапісы, у якіх мужчына скардзіцца на львоў, а іншая жанчына просіць дапамагчы вылекаць сабаку, які грызе свой хвост.

{movie}Львы ў Горадні|right|12690{/movie}

{movie}Сабака, што грызе свой хвост|right|12691{/movie}

{movie}НЛА над Горадняй|right|12689{/movie}

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў