Самыя прыгожыя дзяўчыны свету сабраліся ў Балі (фота, відэа)


Філіпінка Мэйган Янг (Megan Young) атрымала карону міс свету – яна перамагла 126 іншых кандыдатак з усяго свету. Беларусь у прэстыжным конкурсе рэпрэзентавала Марыя Вялічка з Віцебску.

{movie}Міс свету Мэйган Янг (Філіпіны).|right|12684{/movie}

Міс свету–2013 нарадзілася ў Злучаных Штатах, але ў дзяцінстве пераехала на Філіпіны. Яна марыць стаць рэжысёрам, сама здымаецца ў кіно з 15 гадоў, таксама працавала вядоўцаю.

Першаю віцэ-міс стала францужанка Марын Лёрфэлін (Marine Lorphelin), другою – нарадзінка Ганы Наа Оўкэйлі Шутэр (Naa Okailey Shooter).

Марыя Вялічка (Беларусь)Марыя Вялічка (Беларусь)Прыгажуня з Віцебску

Нашую краіну ў конкурсе «Міc свету» рэпрэзентавала 22-гадовая студэнтка Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Марыя Вялічка. Ейныя хобі – шахматы, гэнд-мэйд, Марыя цікавіцца астралогіяй і любіць рок-музыку.

У сваім прэзентацыйным роліку яна распавядае пра Беларусь і пра тое, чаму яна абрала прафесію ветэрынара.

Прыгажосць – з мэтаю

Сёлета кожная прэтэндэнтка на тытул «Міс свету» брала удзел у акцыі «Прыгажосць з мэтаю». Гэта уласныя дабрачынныя праекты, удзел у якіх меўся прыцягнуць увагу грамадства да розных праблемаў. Гэтак, Марыя Вялічка ўзяла ўдзел у акцыі «Забяры мяне дадому», дзякуючы якой некалькі дзясяткаў бяздомных жывёлінаў ў Віцебску знайшлі новых гаспадароў.

Міс свету Мэйган Янг збірала грошы ды неабходныя рэчы для сваіх суайчыннікаў, што пацярпелі ад залевы і паводак – у выніку стыхіі тысячы філіпінцаў засталіся без даху над галавою.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Фота missworld.com

Стужка навінаў