«Няшныя» і «кавайныя» ў Менску (фота)


У канцэртавай зале «Менск» ладзяць VIII штогадовы фестываль культуры анімэ «Хіган». Свята аматараў анімэ падтрымалі амбасады Японіі ды Паўднёвай Карэі ў Беларусі.

Сёлета ў фестывалі бяруць удзел каля 400 аматараў анімэ.

Анімэ – гэта японская анімацыя з характэрнаю тэхнікаю малюнку. Першапачаткова анімэ стваралася для дзяцей малодшага ўзросту і падлеткаў, аднак японская анімацыя знайшла шмат прыхільнікаў і нават фанатаў сярод дарослых людзей. Аматары анімэ маюць свой слэнг. Гэтак, слова «кавайны», пазычанае з японскай мовы, азначае «мілы», «сімпатычны», а слова «ня» – гэта японскае гукаперайманне мяўкання ката.

МЛ, паводле БелаПАН
Фота БелаПАН

Стужка навінаў