Чаго замежнікам не стае ў Беларусі?


«Памятаю, быў рэкламны тур для немцаў. Іх вазілі ў Бярэзінскі запаведнік. Кармілі як на забой: і дзічына, і самагонка, і хлеб-соль. Але тыя сказалі: больш не прыедзем».

Чаму ніхто, апроч расейцаў, не хоча адпачываць у Беларусі – адказу на гэтае пытанне галоўная рэдактарка газеты «Туризм и отдых» Лілія Кобзік шукала разам з вядоўцаю праграмы «Размова Калінкінай».
{movie}Лілія Кобзік у “Размове Калінкінай”|right|12671{/movie}
Праблема № 1 – няма атмасферы

Паводле Лілі Кобзік, замежнікам у Беларусі не стае атмасферы і радасці жыцця. Напрыклад, немцам, якіх гасцінна прымалі ў Бярэзінскім запаведніку, не спадабалася ў Менску. «Так, чыста. Але людзей няма, яны не ўсміхаюцца». Менавіта адсутнасць прыязнай атмасферы, адкрытасці ды разняволенасці вулічнага жыцця перашкаджае прыпаднесці замежнікам выключны сталінскі ампір або прыгажосць Траецкага прадмесця.

Праблема № 2 – ёсць візы і няма танных авіярэйсаў

Каб замежнікі прыязджалі на ўік-энд або на некалькі дзён па дарозе ў іншую краіну, патрэбныя танныя рэйсы. «Не па € 300–400, а па 80–100», – тлумачыць Лілія Кобзік. І дадае, што адзіная беларуская авіякампанія «Белавія» скардзіцца, што перашкода для зніжэння коштаў – візы, якія стрымліваюць паток турыстаў у нашую краіну.

У выніку едуць да нас расейцы, якім віза не патрэбная і якія пачуваюцца тут камфортна, дзякуючы паўсюднаму панаванню ў Беларусі іхнай мовы. «Расейцы да нас едуць па расейскую мову, па гасцінную атмасферу, па нашыя талерантныя ментальныя асаблівасці, па настальгію, бо іх тут па-іншаму прымаюць», – зазначыла Лілія Кобзік.

Праблема № 3 – дзяржава не бачыць грашовага патэнцыялу ў турызме

Прычына – турызм завязаны на ідэалогію, на пытанне аб нацыянальнай ідэнтычнасці, з якім у нас сітуацыя напружаная.

Дарэчы, тое, што беларусы не хочуць адпачываць на Радзіме, Лілія Кобзік лічыць цалкам нармальным і параўноўвае іх з немцамі, якія таксама любяць падарожнічаць за мяжу.

АК, belsat.eu
https://youtu.be/aUHZlmiKMXQ

Глядзі таксама
Каментары