Працоўныя месцы для… катоў


У Беларусі бадзяжных катоў забіваюць, а ў Францыі ўладкоўваюць на працу.

Сюжэт падрыхтаваны для праграмы «ПраСвет», якую вы можаце паглядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце штопятніцу а 20:45 або ў архіве праграмаў.

Нядаўна ў Парыжы адчынілася «Каціная кавярня» (Le Café des Chats). Не кожны можа завесці дома жывёліну, і менавіта на такіх аматараў чатырохногіх разлічаная ўстанова. Тут можна не толькі пад’есці або выпіць кубачак кавы, але і палашчыць катоў.

У дзень адкрыцця перад дзвярыма ўзнікла чарга. Да канца кастрычніка ўсе столікі на вечар распісаныя – трапіць без чаргі можна толькі падчас абеду. Дарэчы, тут вы не ўбачыце пародзістых і дарагіх катоў: пухнаты персанал падбіралі ў прытулках для бяздомнай жывёлы.
{movie}Працоўныя месцы для… катоў з’явіліся ў Францыі|right|12669{/movie}
АК, belsat.eu
https://youtu.be/seLPGOAAqRA

Глядзі таксама
Каментары