Сапраўды канец ці зноў PR-ход?


Сапраўды канец ці зноў PR-ход? Заснавальнікі шведскай “Studio Total”, вядомыя для нас “плюшавым дэсантам”, заявілі пра завяршэнне пяцігадовага этапу сваёй дзейнасці. Пяць гадоў таму два хлопцы вырашылі праверыць, што без грошай і адукацыі можна зрабіць у свеце рэкламы. Як аказалася, шмат. І вось як Пэр Кромўэл і Тумас Мадзэцці падсумоўваюць гэты перыяд.

“…Мы зараблялі грошы, мы атрымоўвалі ўзнагароды. Мы разбівалі маторныя лодкі аб сапраўды цвёрдыя скалы і лёталі самалётамі на ніжэйшых вышынях, чым гэта робіць большасць людзей. На нас паляваў КДБ. Мы выстаўлялі сябе на смех гэтак, як да “Studio Total” ніхто не мог і марыць. Прыклад: наш жывы выступ на канале CNN перад аўдыторыяй 80 мільёнаў чалавек. …Наш час скончыўся. Ці мы дасягнулі чагосьці? Гэта складанае пытанне, як мог бы сказаць бог. Але ніхто, ніхто не можа сказаць нам, што мы не спрабавалі чагосьці дасягнуць”.
{movie}Totalны канец?.. (27.09.2013) |right|12666{/movie}

Адна з самых гучных акцыяў рэкламнага агенцтва – дзёрзкі рэйд лёгкаматорнага самалёту, які два гады таму 4 ліпеня скінуў над Беларуссю 800 мядзведзікаў з лозунгамі, а пакінуў пасля сябе – шок і збянтэжанасць беларускага галоўнакамандуючага і ўсіх сілавых ведамстваў. Днямі самалёт, які нахабна і беспакарана парушыў беларускую паветраную прастору, пайшоў з інтэрнэт-малатка за амаль 12 000 долараў.

Але шмат хто мяркуе, што заява пра спыненне дзейнасці – проста чарговы PR-ход шведскіх крэатыўнікаў. І, магчыма, яны неўзабаве вернуцца туды, дзе ніхто іх не чакае.

Аліна Коўшык, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў