Кітаец вырасціў нос на лобе


22-гадовы жыхар Кітаю на імя Сяў Лян атрымаў другі нос, які лекары вырасцілі на ягоным лобе. Летась малады чалавек, трапіўшы ў аварыю, моцна пашкодзіў твар. Вынікам стала ампутацыя носу – пасля таго, як пачаўся моцны запалЕнчы працэс. Адзіным выхадам стала трансплантацыя і гадаванне тканкі носу на ўласным твары. Падчас аперацыі дактары размясцілі на верхняй частцы твару адмысловыя пашыральнікі. Затым лекары ўзялІ з рабрыны пацыента храсток і ўжывілі яго ў лоб, надаўшы патрэбную форму. Хутка новы нос перасадзяць на больш звыклае месца. (Сюжэт праграмы «Дэвайс»)

{movie}Кітаец вырасціў нос на лобе |right|12655{/movie}

Іншыя тэмы праграмы «Дэвайс»: Інжынеры Каліфарнійскага ўніверсітэту ў Лос-Анджэлесе распрацавалі гнуткі празрысты дысплей на арганічных святлодыёдах. Карпарацыя «Боінґ» прадэманстравала стары знішчальнік, які перабудавала ў беспілотны самалёт. Галандскі даследнік Тым Заман распрацаваў сістэму, якая дазваляе капіяваць карціны знакамітых мастакоў.

{movie}”Дэвайс” (27.09.2013) |right|12654{/movie}

Кірыл Смяглікаў, «Дэвайс» belsat.eu

https://youtu.be/opGCP4fz3ck
https://youtu.be/rs1xMTritAY

Глядзі таксама
Каментары