«Рэпартаж Залеўскага»: Чаму ў Цёмным лесе няпоўныя сем’і?


У Беларусі кожнае пятае дзіцё нараджаецца па-за шлюбам, пры гэтым на Магілёўшчыне кожнае другое выхоўваецца ў няпоўнай сям’і. Наш журналіст Алесь Залеўскі паспрабаваў высветліць, чаму інстытут сям’і ў нашай краіне – у заняпадзе.

{movie}«Рэпартаж Залеўскага»: Чаму ў Цёмным лесе няпоўныя сем’і? |right|12652{/movie}

Каб нараджаць дзяцей, трэба ім гарантаваць хоць бы мінімальны камфорт – не 19 стагоддзе на двары. Але, калі мы завіталі ў вёску з назваю Цёмны лес, што на Магілёўшчыне, высветлілася, што нават заможныя яе жыхары жывуць у вельмі цяжкіх умовах: прыбіральня, вада – на двары, гарачай вады няма, ацяпленне – печка. Апроч таго, беспрацоўе і жорсткія заробкавыя рэаліі беларускай правінцыі – Br 1,5–2 млн на месяц.

У гэтых умовах бацькі робяць усё, каб дапамагчы сваім дзецям перабрацца ў горад – Магілёў ці хоць бы ў Горкі. Больш за палову жанчын з дзецьмі ў Цёмным лесе – самотныя маткі, самі гадуюць сваіх дзетак або жывуць у грамадзянскім шлюбе, бо сэнсу ў юрыдычным афармленні адносінаў не бачаць.

Падрабязней пра тое, чым жыве правінцыя на ўсходзе Беларусі ды што перашкаджае беларусам нараджаць дзяцей, глядзіце ў відэаматэрыяле.

Ю.В. belsat.eu

Стужка навінаў