Цыганы хочуць звярнуцца да Лукашэнкі, бо лічаць яго сваім


Сотні жыхароў слабады ля Талачына збіраюцца з дапамогаю кіраўніка дзяржавы развязаць свае праблемы.

Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма «Рэпартэр», якую можна глядзець у онлайн-трансляцыі шточацьвер а 20:30. Усе выданні можна знайсці на сайце каналу ў раздзеле «Нашыя праграмы».

Талачын – райцэнтр на Віцебшчыне і чыгуначная станцыя на шляху з Менску ў Маскву. Побач з горадам месціцца слабада, у якой жывуць сотні цыганоў. Некаторыя – у жахлівых умовах. Сярод такіх – шматдзетная маці Тамара Янкоўская. Местачкоўцы лічаць: галоўная прычына нізкага ўзроўню жыцця ў тым, што ў цыганоў не прынята працаваць.

Старэйшы сын Тамары Янкоўскай Януш зняпраўджвае гэтую тэзу і скардзіцца «Белсату», што нідзе не можа ўладкавацца. Ён скончыў пяць класаў школы, з дзяўчынаю паспелі нарадзіць дзіця. Праз тое, што жыць маладой сям’і няма дзе, Януш збіраецца ехаць гастарбайтарам у Маскву.

{movie}Цыганы хочуць звярнуцца да Лукашэнкі, бо лічаць яго сваім|right|12647{/movie}

Сябра цэнтральнай рады Усебеларускага грамадскага аб’яднання «Цыганская дыяспара» Тамара Іванова не захацела, каб яе здымалі на камеру. Але ў размове пацвердзіла «Белсату» намер звярнуцца па дапамогу да Аляксандра Лукашэнкі ды выказала спадзеў на тое, што «супляменнік» дапаможа.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў