Самая мілагучная зноў у Менскім метро


Ізноў у цэнтры ўвагі – менскае метро. Апошнімі днямі паступала інфармацыя выключна пра рознага кшталту праблемы ды нязручнасці для пасажыраў. І ўрэшце добрае паведамленне: абвесткі ў метрапалітэне зноўку загучалі па-беларуску.
{movie}Наступная станцыя — па-беларуску (26.09.2013) |right|12646{/movie}
Метро часткова русіфікавалі ў канцы жніўня, патлумачыўшы гэта тым, што падземкаю карыстаюцца госці сталіцы. Моўная эклектыка ў метро выклікала незадаволенасць беларусаў, шмат хто напісаў зварот да кіраўніцтва метрапалітэну. У выніку па-беларуску зноў абвяшчаюць не толькі ўсе назвы прыпынкаў і папярэджанні: на дзіва, на родную мову пераклалі нават сацыяльную рэкламу. Абяцанне і надалей адмаўляцца ад расейскай мовы ў метро агучыла самая кампетэнтная асоба ў справах падземкі – дырэктар Расціслаў Юрэня.

Мар’яна Чарняева, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў