Пакрокавы нарыс паўстання 1863–1864 гадоў


Чарговая падзея, якая не дае забыцца пра тое, што сёлета – юбілейны год паўстання Кастуся Каліноўскага. У гомельскім Музеі гісторыі прэзентавалі кнігу «Паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў».
{movie}У Гомлі прэзентавалі папулярную гісторыю паўстання 1863–1864 гадоў |right|12633{/movie}
Аўтар твору, гісторык Дзмітрый Мацвейчык, у навукова-папулярнай форме апісаў паўстанне крок за крокам – ад перадумоваў да складу паўстанцкіх арганізацыяў і задушэння іх расейскімі ўладамі.

Рэдактар кнігі Мікалай Плавінскі адзначае: «Такіх кніг у нас практычна няма. Багата выданняў, якія кажуць пра нейкія асобныя аспекты паўстання. Але ў настолькі сціслай ды папулярнай форме гісторыя паўстання ўзнікла ўпершыню. Тут не расстаўляюцца кропкі над «і». Адная з мэтаў была не рабіць ацэнак».

Кніга знаёміць чытачоў з менш вядомымі ўдзельнікамі паўстання, тут ёсць фотаздымкі людзей ды архіўныя дакументы, якія раней не выкарыстоўваліся і не друкаваліся.

Іншыя тэмы выдання: У Менску адчынілася выстава «Колерапрадстаўленне» мастака Васіля Пешкуна, ад якой у захапленні сам аўтар. Берасцейскі гурт «Садъ» і магілёўскі «Eihelstraat» прэзентавалі свае новыя кліпы. У Берасцейскай крэпасці адчынілася выстава ілюстрацыяў чэха Здэнка Мілера, аўтара мультфільму пра кроціка.
{movie}Агляд падзеяў культуры (26.09.2013) |right|12634{/movie}
Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў