«Высяляюць? Стаўце свечку і маліцеся» – адказ пракурора


https://youtu.be/f9I2YCeKSt0

Права жыць ва ўласнай кватэры часам даводзіцца бараніць у судзе. Спадарыня Алена – адна з тысяч беларусаў, што сутыкнуліся з патрабаваннем вызваліць службовае жытло.

{movie}«Высяляюць? Стаўце свечку і маліцеся» – адказ пракурора|right|12630{/movie}

Алена Іонава распавяла журналістам праграмы «Маю права» гісторыю свайго змагання за дах над галавою: гэта безліч скаргаў, сярод іншага ў Вярхоўны Суд і Генеральную пракуратуру. Аднак паводле пастановы суда, спадарыня Алена мае выселіцца з кватэры, у якой пражыла 24 гады. «У пракуратуру я хадзіла асабіста, а мне пракурор адказаў: што ж вы хочаце? Суд так пастанавіў. Вам застаецца толькі свечку паставіць і маліцца богу», – распавядае жыхарка Менску.

«Я пайду да Аляксандра Лукашэнкі. З намётам пад Белы дом. І буду там жыць», – з адчаем гаворыць жанчына.

Паводле праваабаронцаў, дзяржава груба парушае Канстытуцыю ў дачыненні наймальнікаў службовага жыцця. «Нельга высяляць грамадзянаў, змушаючы іх да жабрацкага існавання, ператвараць іх у бамжоў. Цяпер спрабуюць высяляць грамадзянаў, жыллёвыя правадачыненні з якімі ўзніклі, калі дзеяў Жыллёвы кодэкс 1983 года», – гаворыць праваабаронца Галіна Левіна.

Паводле кодэксу 30-гадовай даўніны, людзей не маглі высяляць са службовай кватэры. Але выйшаў указ прэзідэнта № 565, на падставе якога ўлады высяляюць людзей. Гэткім чынам норма трымала зваротную сілу і пераносіцца на тыя прававыя дачыненні грамадзянаў і дзяржавы, што ўзніклі раней. «Паводле Канстытуцыі, закон не мае зваротнай сілы, калі ён пагаршае стан грамадзянаў», – заўважае Галіна Левіна.

Як беларусы спрабуюць змагацца з указамі Лукашэнкі, што трактуюцца вышэй за Канстытуцыю? Глядзіце ў праграме «Маю права».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары