Чатырохгадовы хлопчык выратаваў ад тэрарыстаў сваю маці, сястру і яшчэ дваіх дзяцей


Адчайны ўчынак дзіцяці выратаваў жыццё не толькі яму, але і ягоным маці, сястры, а таксама яшчэ двум дзецям, піша выданне «The Australian».

Як распавяла маці дзіцяці, імя якой не паведамляецца, калі пачалася страляніна, яна разам з дзецьмі стаяла ў чарзе па малако. Закрыўшы сваім целам 4-гадовага сына і 6- гадовую дачку, яна схавалася пад прылаўкам. Аднак праз паўтары гадзіны адзін з баевікоў, якія захапілі гандлёвы цэнтр, заўважыў іх, падышоў і стрэліў ёй у нагу.

Сын жанчыны замест таго, каб спалохацца і заплакаць, кінуўся на тэрарыста са словамі «Ты вельмі дрэнны чалавек». Узброены баявік, які толькі што бязлітасна стрэліў у маці хлопчыка, прысеў перад дзіцем на кукішкі, папрасіў прабачэння і сказаў, што «яны не монстры». Затым тэрарыст спытаў жанчыну, ці даруе яна яму ягоны ўчынак, і дадаў, што «ім варта было б прыняць іслам». Пасля гэтага ён адпусціў усіх траіх, дазволіўшы разам з імі сысці яшчэ двум дзецям, у тым ліку 12-гадовай дзяўчынцы, маці якой загінула падчас нападу.

Згодна з апошнімі звесткамі, падчас нападу на гандлёвы цэнтр «Westgate» у Найробі былі забітыя 68 чалавек. У Кеніі па загінулых абвесцілі трохдзённую жалобу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў