Якім словам навучыць міліцыянтаў перад чэмпіянатам свету па хакеі?


Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў распрацавала размоўнік для сілавікоў, якія маюць ахоўваць парадак падчас чэмпіянату свету па хакеі – 2014 у Менску.

У дапаможніку – выразы на пяці мовах: англійскай, іспанскай, нямецкай, польскай і французскай. Як патлумачыла адна з распрацоўніц выдання Святлана Дзянісава, мовы абралі на падставе звестак пра тое, заўзятары з якіх краінаў найчасцей наведваюць Беларусь. У размоўніку – 100 старонак і чатыры раздзелы: «Зварот да грамадзянаў», «Арыентаванне ў горадзе», «Дзяржаўная аўтаінспекцыя» і «Зносіны ў крымінальных сітуацыях». Апошні мае дапамагчы зразумець замежніка, які стаў ахвяраю злачынства. Фармат выдання адпавядае кішэні ў міліцэйскай форме.

{movie}Якім словам навучыць міліцыянтаў перад чэмпіянатам свету па хакеі?|right|12619{/movie}

Першыя размоўнікі Акадэмія МУС рыхтавала напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года, якія праходзілі ў Маскве, але там выразы былі толькі па-англійску.

З 1 кастрычніка 2013 года ў Акадэміі МУС Беларусі вывучаць англійскую мову пачнуць 75 міліцыянтаў з Менску і Менскай вобласці. Яшчэ 75 чалавек – з 20 студзеня 2014 года. Да аховы парадку плануюць прыцягнуць і курсантаў, якія нядрэнна валодаюць замежнымі мовамі.

Гарадзенцы ж раяць міліцыянтам навучыцца размаўляць па-беларуску, каб не сорамна было перад гасцямі. Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў