Расейцы дапамогуць знішчыць батальён тэрарыстаў пад Горадняй


За 20 кіламетраў ад Горадні беларускія вайскоўцы заблакавалі каля 800 баевікоў. Знішчыць незаконныя узброеныя фармаванні будуць дапамагаць падраздзяленні адной з расейскіх мотастралковых брыгадаў. Гэтак, паводле легенды вучэнняў «Захад-2013», распачнецца заключны этап манеўраў.

{movie}Ролік пра вучэнні “Захад-2013″|right|12617{/movie}

З кім ваюем?

Паводле афіцыйнае інфармацыі пра вучэнні, расейскія ды беларускія вайскоўцы падчас манеўраў адпрацоўваюць супольныя дзеянні ў ахове вайсковых аб’ектаў ды ліквідацыі баевікоў.

Апроч гэтага, вайскоўцы вучацца блакаваць вызначаны раён, у якім, паводле легенды, дзеяць узброеныя групы праціўніка. У асноўным гэта невялікія дыверсійныя групы «тэрарыстаў», у тым ліку па тры чалавекі, што могуць нападаць на ваенныя аб’екты.

Аднак вайскоўцы рыхтуюцца не толькі адбіваць вылазкі дробных групаў – падчас вучэнняў адпрацоўвалася «нарошчванне групоўкі ваенна-паветраных і проціпаветраных сілаў дзеля прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў». Атрымліваецца, «тэрарысты» таксама могуць мець падтрыманне з паветра?

«Блакіруем і рассякаем»

http://exercise.mil.byhttp://exercise.mil.byАдметна, што большая частка вучэнняў супраць умоўных тэрарыстаў адбываецца менавіта на тэрыторыі Беларусі. Часткова вучэнні праходзілі на Калінінградчыне – туды паехалі прыблізна 200 беларускіх службоўцаў. А вось на беларускую тэрыторыю прыбылі 2 тысячы расейцаў у пагонах.

На 26 верасня запланавалі заключны этап вучэнняў з баявой стральбою. Паводле легенды, беларускія войскі заблакавалі на памежнай тэрыторыі 5 вялікіх групаў баевікоў агульнай колькасцю да 2 тысячаў чалавек. На Гожскім палігоне, што пад Горадняй, беларускія і расейскія вайскоўцы адпрацуюць правядзенне маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі супраць 800 баявікоў.

Міністэрства абароны паспяшалася зняпраўдзіць версію пра тое, што гэтыя вучэнні – рэпетыцыя аказання дапамогі Аляксандру Лукашэнку на выпадак узнікнення сітуацыі, падобнай да лівійскай ці сірыйскай. Гэта рашуча абвяргае Уладзімір Макараў – галоўны ідэолаг беларускага Міністэрства абароны ў сваім артыкуле «Разам мы абараняем свет». Ён прыводзіць у прыклад менавіта «поспехі Сірыі ў вайне з баевікамі-тэрарыстамі ў апошнія месяцы», якія сталі магчымыя дзякуючы фармаванням мясцовай самаабароны. Паводле Макарава, у Беларусі такія фармаванні функцыянуюць вось ужо 10 гадоў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў