Скрабец: У Беларусі нават Хрыстос не змог бы стаць маральным лідарам і аўтарытэтам


Палітык, грамадскі дзеяч, генеральны сакратар аргкамітэту стварэння Сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Скрабец – пра адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах у «Размове Мацкевіча».

{movie}Сяргей Скрабец у “Размове Мацкевіча”|right|12616{/movie}

Паводле Сяргея Скабца, на цяперашні момант нельга казаць пра фаварытаў у апазіцыйным стане. Але тым не менш палітык прапаноўвае ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі Міколу Статкевіча.

Сяргей Скрабец упэўнены, што каб падужацца з дзейным кіраўніком краіны, мусіць быць толькі адна альтэрнатыва: «Мы ўсе разумеем, што выбары ўсё роўна будуць сфальсіфікаваныя… І было б лагічна выставіць аднаго лідара ад апазіцыі, а не дзесяць».

Адказваючы на пытанне, навошта апазіцыі ўвогуле браць удзел у выбарах без выбару, Скрабец падкрэсліў: «Статкевіч, як асуджаны, не мае права стаць кандыдатам на прэзідэнцтва, але гэта дазволіць апазіцыі займець маральнага лідара, які не будзе гуляць паводле законаў улады».

На думку Скрабца, беларускі народ сёння задаволены тым мінімальным камфортам, які гарантуе яму ўлада: чарка, скварка, іншамарка. «Нават калі б сёння ў Беларусі было другое прышэсце Хрыста, ён бы не стаў ні маральным лідарам, ні аўтарытэтам. Нашаму народу гэтыя лідары непатрэбныя».

Мікола Статкевіч – моцны лідар, і сам факт, што ён пратрымаўся за кратамі больш за 1000 дзён, дае яму права стаць маральным лідарам, кажа Скрабец і прапаноўвае выказацца наконт гэтай ідэі ўсім прадстаўнікам беларускай апазіцыі. «І як вы думаеце, хоць адзін неяк выказаўся на гэты конт, у тым ліку і вы (Уладзімер Мацкевіч. – belsat.eu) – не. Быццам нічога і не адбылося. …Апазіцыю усё задавальняе».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў