Студэнцкія тэатры з усяго свету з’ехаліся ў Беларусь на «Тэатральны куфар»


У Менску прайшло ўрачыстае адкрыццё «Тэатральнага куфра». У дзясятым фестывалі бяруць удзел найлепшыя студэнцкія тэатры з усяго свету. Пакуль адбылося толькі некалькі паказаў, але эксперты ўжо адзначаюць надзвычай высокі ўзровень удзельнікаў.

{movie}Студэнцкія тэатры з усяго свету з’ехаліся ў Беларусь на «Тэатральны куфар» |right|12604{/movie}

«Вельмі ўзрадаваў гэты ўзровень. Пачатак фестывалю выдаўся мастацкі – не пабаюся гэтага слова ў дачыненні аматарскіх тэатраў», – ацэньвае тое, што адбываецца, тэатральны крытык Вадзім Салееў.

Большая частка паказаў яшчэ наперадзе. Цягам гэтага тыдня адразу на некалькіх пляцоўках плануецца паказаць 25 спектакляў – тры-чатыры, а то і пяць на дзень. І кожны з іх варты ўвагі.

Арт-дырэктар «Куфра» Сяргей Турбан кажа: «Гэта розныя спектаклі з розных краінаў – Беларусі, Расеі, Эстоніі, Літвы, Грузіі, Бельгіі, Македоніі ды Славеніі. Спектаклі вельмі розныя стылістыкаю і назвамі. Прэзентаваная шырока як класіка: напрыклад, такія імёны драматургаў, як Кафка, Мальер, Астроўскі, – гэтак і маладыя драматургі, як беларускія, так і з іншых краінаў».

«Тэатральны куфар» працягнецца да 28-га верасня. Па завяршэнні фестывальнага тыдня журы назаве пераможцаў у шасці галоўных намінацыях. Гран-пры атрымае той спектакль, які ўпадабаюць самі гледачы.

Іншыя тэмы агляда падзеяў культуры: Гурт «The Rasmus» у Менску выканаў песню з адзіным словам: «Беларусь». Магілёўскі абласны тэатр лялек распачаў сезон спектаклем вакалісткі гурта «Серебряная свадьба» Святланы Бень, разлічаным на наймалодшую аўдыторыю. Гомельскі праект «Kaverin» паказаў дэбютнае відэа, выкананае ў стылі тайм-лапс.

{movie}Агляд падзеяў культуры (24.09.2013) |right|12605{/movie}

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў