«Самалёт мядзведзікаў» прадалі за $ 11 700


Самалёт, з якога грамадзяне Швецыі ў жніўні 2012 года скідалі плюшавых мядзведзяў у небе над Беларуссю, выставілі на продаж на аўкцыёне Ebay.com.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” паведаміў адзін з удзельнікаў “плюшавага дэсанту” Тумас Мадзэцці. Атрыманыя ад продажу самалёта сродкі накіруюць на падтрыманне дэмакратыі ў Беларусі.

Стартавы кошт лота складаў $ 1. Самалёт “Jodel” быў выпушчаны ў 1968 годзе.

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з працаўнікоў кампаніі “Studio Total” несанкцыянавана пераляцеў паветраную мяжу Беларусі раніцаю 4 ліпеня 2012 года. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінаю Менску больш за 800 плюшавых мядзведзікаў з запіскамі ў падтрыманне дэмакратыі ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што вайскоўцы і памежнікі адмаўлялі парушэнне дзяржаўнай мяжы, паводле гэтага факту распачалі крымінальную справу.

31 ліпеня за “неналежнае выкананне службовых абавязкаў у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” Аляксандр Лукашэнка зняў з пасадаў кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага вайскова-паветранымі сіламі ды войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Дзмітрыя Пахмелкіна.

AK, belsat.eu, з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН

Стужка навінаў