Кошт свабоды Баўмгертнера


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у кулуарах саміту АДКБ абмеркавалі сітуацыю з «Уралкаліем». Аднак дагэтуль ніводзін бок не паведаміў, ці выдасць Беларусь Расеі гендырэктара кампаніі? Нягледзячы на тое, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх краінаў на афіцыйным узроўні не планавалася, назіральнікі спадзяюцца на яе непратакольны варыянт, каб атрымаць адказ на гэтае пытанне.

{movie}Кошт свабоды|right|12592{/movie}

Нягледзячы на тое, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх краінаў на афіцыйным узроўні не планавалася, назіральнікі спадзяюцца на яе непратакольны варыянт, каб атрымаць адказ на гэтае пытанне.

ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ:
«Для Пуціна і ягонай каманды прынцыпова важна было, каб да моманту пачатку саміту Баўмгертнера вызвалілі. А з боку беларускага прынцыпова важна было, каб Баўмгертнер сядзеў, калі Лукашэнка прыедзе ў Сочы, і гэта будзе быццам псіхалагічная перамога над Пуціным».

Аптымальны варыянт для Лукашэнкі быў бы, я думаю, калі б Пуцін прыехаў у Беларусь на вучэнні, якія заканчваюцца 26 верасня (супольныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні), а Баўмгертнэр яшчэ сядзеў бы ў турме, то гэта была б ужо поўная перамога».

Самая праграма сочынскага саміту прадугледжвае абмеркаванне шляхоў мадэрнізацыі механізмаў кіравання войскамі АДКБ і магчымасць стварэння авіяцыйных сілаў арганізацыі. Апроч таго, пяць кіраўнікоў краінаў-сябраў арганізацыі будуць разглядаць пытанне аховы таджыкска-афганскай мяжы з улікам запланаванага налету вываду кантынгенту НАТО з Афганістану. Не выключаюць, што Расея, якая курыруе АДКБ, здолее дамагчыся супольнай заявы і ў сірыйскім пытанні.

Галоўная ж беларуска-расейская інтрыга датычыць лёсу Уладзіслава Баўмгертнера – пытання, якое сапсавала і без таго складаныя апошнім часам адносіны паміж Масквою і Менскам. Заявы адваката генеральнага дырэктара «Уралкалію», які не ведае месца перабывання свайго кліента, дазваляюць нават меркаваць, што Баўмгертнер – ужо ў Расеі. Саміт з удзелам прэзідэнтаў быў бы для гэтага найлепшаю нагодаю. Тым больш што напярэдадні Лукашэнка заяўляў пра гатовасць экстрадаваць Баўмгертнера, калі ў гэтым будуць зацікаўленыя расейскія следчыя. Афіцыйныя крыніцы на ўмовах ананімнасці называлі расейскім журналістам суму закладу за гендырэктара – $ 100 млн. Нібыта гэткія страты праз кампанію зазнала беларуская эканоміка.

Уладзіслава Солтан, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў