Прыватная экскурсія па інтымных гісторыях – у галерэі «Ў»


У Менску фінішуе Тыдзень сучаснага мастацтва. Пятая яго выстава адкрылася на прасторах галерэі «Ў». Называецца яна «Becoming an artist – станаўленне ў чатырох гісторыях». Асабістыя гісторыі мастацкага ўзыходжання чатырох маладых аўтараў – Алесі Жыткевіч, Анро, Яўгена Шадка і Аляксея Дрэва.

{movie}Прыватная экскурсія па інтымных гісторыях – у галерэі «Ў» (Агляд культуры)|right|12587{/movie}

«Усе працы зробленыя адмыслова для гэтай выставы, яны ўсе новыя ды свежыя, я задала мастакам задачу, распавядала, што я хачу бачыць. Яны ўсе паказалі свежыя працы, я перакананая: ніхто іх яшчэ не бачыў», – распавядае куратарка выставы Наталля Гарачая.

Выстава мае інтэрактыўную форму: асобная частка экспазіцыі – гэтак званы кабінет, дзе можна пазнаёміцца з матэрыяламі, узяць удзел у анкетаванні. Усім ахвотным куратарка прапаноўвае прыватныя экскурсіі, падчас якіх можна даведацца больш пра саміх мастакоў і зрабіць свае высновы. Рэжысёрка Таццяна Арцімовіч падзялілася ўласнымі:

«З чатырох мастакоў двое – з Менску, хлопец – з Барысава і яшчэ адзін – са Смаргоні. Гэта вельмі класны паказнік, што Менск страчвае сваю цэнтрысцкую ролю ў культуры ды мастацтве і прыходзіць генерацыя з іншых гарадоў».

Выніковая дыскусія пра Тыдзень сучаснага мастацтва адбудзецца ў нядзелю.

Іншыя тэмы: «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў беларускамоўны кліп–страшную казку на песню «Месяц». Пад новым мостам у Магілёве прайшла фотавыстава – наведнікі маглі назіраць увесь працэс стварэння фотавобразу. У Менску прайшоў пяты рэгі-фэст «Да!Бро!», удзел у якім узяў легендарны гурт «Камітэт Аховы Цяпла».

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў