«Сапраўдныя дыктатарскія чыпсы» – гэтак удзельнікі галандскай грамадзянскай кампаніі пі-араць свой унікальны прадукт. «На гэты момант вырабляецца 19 відаў дыктатарскіх чыпсаў у розных упакоўках – ад вялікай да памеру Microchips», – пішуць у «Фэйсбуку» «вытворцы».
Рэдакцыя «Белсату» пакаштавала чыпсы са смакам Беларусі – аніякіх пабочных эфектаў прадстаўнікі мужчынскай часткі рэдакцыі не заўважылі.
Але будзьце ўважлівыя, чыпсы са смакам чылійскай дыктатуры ўжо пратэрмінаваныя. Зрэшты, вытворцы хрумсткага прадукту не асабліва баяцца санэпідэмстанцыяў.
Акрамя дыктатарскіх пачастункаў галандцы робяць арыгінальныя кашулькі з выявамі розных дыктатараў, у спіс якіх яны ўлучылі і Лукашэнку.
ЮВ, belsat.eu