Амаль абсалютная большасць Ангелы Меркель і параза нямецкіх лібералаў


Ангела Меркель трэці раз перамагае на выбарах у нямецкі парламент. Палітычныя аглядальнікі назвалі вынікі выбараў у нямецкі Бундэстаг – трыюмфам Меркель.

Яе блок «Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) набраў амаль 42% галасоў выбаршчыкаў. Гэта абсалютны рэкорд ХДС пачынаючы з 1990 г. Аднак абсалютнай большасці ў парламенце блок Меркельне не атрымаў, а значыць пытаннем нумар адзін для канцлера пераможцы зараз з’яўляецца фармаванне кіруючай кааліцыі. Вольная дэмакратычная партыя Нямеччыны не прайшла 5% -вы бар’ер і не выключана, што ХДС можа пайсці на т. зв. «вялікую кааліцыю» з наймацнейшым канкурэнтам – Сацыял-дэмакратычнай партыяй, якая набрала 26%.

Нямецкія палітолагі лічаць, што сацыял-дэмакраты хутчэй за ўсё пагадзяцца на кааліцыю з Меркель. Найбольш лаяльны паплечнік блока Меркель Свабодная дэмакратычная партыя – згубіла месца ў парламенце. Нямецкія лібералы першы раз з пасляваеннага перыяду згублі месцы ў Бундэстагу. Разам з імі згубіў сваё месца і міністр замежных спраў Гіда Вэстэрвэле, сэксуальныя перавагі якога кіраўнік нашай краіны ў свой час не змог зідэнтыфікаваць. Вестэрвелле – прадстаўнік лібіральнага крыла нямецкіх палітыкаў. Ён не хавае сваёй гамасэксуальнасці. Не выключана, што параза нямецкіх лібералаў і сыход з пасады пакрыўджанага Лукашэнкам кіраўніка знешнепалі’тычнага ведамства Вестэрвелле прывядзе да актывізацыі беларускага МЗС на нямецкім накірунку.

Адметна, што набраць абсалютную большасць на выбарах у Бундэстаг удалося толькі Конраду Адэнаўэру. Меркель максімальна блізка наблізілася да яго палітычнага рэкорду.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў