Судовае «дзейства» у Гародні


Андрэя Пачобута – карэспандэнта аднаго з асноўных польскіх выданняў, «Gazeta Wyborcza», і прадстаўніка польскай меншасці ў Беларусі сёння чакае зала суда. Позву вядомы журналіст і блогер з Горадні атрымаў 21 верасня. 20 верасня ў яго закончылася адтэрмінаванне пакарання ў крымінальнай справе за «паклёп на прэзідэнта». У 2011 г. Пачобута пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем на два гады.

Падставаю для такога судовага рашэння сталі артыкулы журналіста на сайце «Беларускі партызан», на старонках польскага перыёдыку «Gazeta Wyborcza», а таксама ў ягоным блогу. Позва на імя гарадзенскага журналіста прыйшла на мінулым тыдні. Пасля атрымання «запрашэння» на судовае паседжанне Андрэй Пачобут напісаў у «Фэйсбуку»: «Дзейства, на якое мяне запрашаюць, назвалі аптымістычна: «аб вызваленні ад пакарання». Ну, што ж, будзем вызваляцца, хто ж супраць». Судовае паседжанне распачнецца а 15:30 у судзе Ленінскага раёну Горадні ў кабінеце № 34.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў