Газон на дарозе


Спыніць забруджванне паветра і зменшыць колькасць аварыяў на дарогах – у нашай краіне чарговы раз адзначаюць еўрапейскі Дзень без аўта. Адмысловыя акцыі прайшлі ў шэрагу гарадоў. Наколькі эфектыўна адмаўляцца ад транспарту на дзень?

{movie}Газон на дарозе|right|12578{/movie}

Замест садзіцца за стырно аўта, у вандроўку па горадзе можна адправіцца пешшу, на ровары або ў грамадскім транспарце. Тых, хто сёння абраў перасоўванне па Менску гэткім чынам, чакалі прыемныя неспадзяванкі.

АЛЯКСЕЙ ДУРНОЎ, ТАВАРЫСТВА «ЗЯЛЁНАЯ СЕТКА»:
“Мы раздаём улёткі, а нашыя спонсары дапамагаюць падарункамі, мы арганізавалі зялёную зону”.

Сапраўдны газон на месцы, дзе звычайна бяжыць рухлівая дарога ў гістарычным цэнтры Менску. Пра такое пакуль можна толькі памарыць. Аднак арганізатары свята захацелі прынамсі на некаторы час азеляніць дарожную частку вуліцаў Леніна і Маркса.

ГАННА ЛАГВІНЕНКА , ТАВАРЫСТВА «ЗЯЛЁНАЯ СЕТКА»:
“Заўтра мы таксама будзем тут, але ўжо не на пешаходнай зоне, а на праезжай частцы. Вуліцу Леніна, я спадзяюся, перакрыюць. Акцыя будзе працягвацца”.

Дарэчы, гістарычны цэнтр сталіцы ў будучыні плануюць вылучыць з аўтамабільнага руху. Таму арганізатары і ўдзельнікі акцыі “Зялёны горад – газон на асфальце” з дапамогаю малюнкаў могуць уявіць, як гэтая важная частка гораду будзе некалі выглядаць без аўтаў.

НАСТАССЯ ГАЛАВАНАВА, МЕНСКАЯ РОВАРНАЯ СУПОЛКА:
“Газон сімвалізуе тое, што замест шматлікіх парковак могуць быць газоны, на якіх будуць адпачываць людзі”.

Свята “Дзень без аўта” нарадзілася шаснаццаць гадоў таму ў Францыі. У Беларусі яго адзначаюць ужо пяты раз. У нашай краіне ініцыятыва сустракаецца з усё большаю прыхільнасцю грамадзянаў.

АПЫТАННЕ, МЕНСК:
“Правілы вулічнага руху, Дзень без аўта… пра гэта мусяць ведаць і дзеці. Яны жывуць у вялікім горадзе, горад развіваецца, машынаў усё больш”.
“Я мяркую, што гэта вельмі карысная акцыя дзеля таго, каб зрабіць больш чыстым паветра, каб мы былі здаравейшыя”.

Як паведаміла Міністэрства прыроды, падчас леташніх імпрэзаў аб’ёмы шкодных выкідаў у паветра скараціліся амаль на чатырыста тонаў.

Ян Бабіцкі, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў