Яроменак выйшаў з ізалятару на Акрэсціна (фота)


Пасля пяцідзённага арышту за парушэнне прэвентыўнага нагляду выйшаў на волю былы палітзняволены Уладзімір Яроменак. Ля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў яго сустракала жонка, сябры ды аднадумцы.

16 верасня Яроменка і яшчэ аднаго былога палітвязня, Васіля Парфянкова, асудзілі на пяць содняў арышту. Суддзя суду Першамайскага раёну Менску Юрый Гарбатоўскі прызнаў іх вінаватымі ў невыкананні ўмоваў прэвентыўнага нагляду.

Тым часам праваабаронцы працягваюць высвятляць лёс Васіля Парфянкова: за дзень да заканчэння тэрміну арышту яго вывезлі з ізалятару. Паводле неафіцыйнае інфармацыі, Васіля Парфянкова накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў