Андрэй Пачобут зноў чакае суда


Чарговага суда чакае Андрэй Пачобут. Сёння скончыліся 2 гады адтэрміноўкі пакарання гарадзенскага журналіста паводле крымінальнай справы “паклёп на прэзідэнта”. Пачобута папярэдзілі, што чакаецца судовае паседжанне, аднак ніякай афіцыйнай позвы ў суд журналіст дагэтуль не атрымаў.

АНДРЭЙ ПАЧОБУТ, ЖУРНАЛІСТ:
“Я чакаю чарговага суда, які будзе разглядаць лёс гэтага адтэрмінавання. Хутчэй за ўсё, ён адбудзецца ў панядзелак. Згодна з заканадаўствам, у першы дзень пасля адтэрмінавання разглядаюцца такія справы. Так сталася, што ён прыпадае на суботу. Калі дзень вольны ад працы, то гэта наступны працоўны дзень – панядзелак”.
{movie}У чаканні суда|right|12564{/movie}
Паводле Крымінальнага кодэксу, рашэннем суда Андрэя Пачобута могуць вызваліць, працягнуць адтэрмінаванне выканання прысуду або накіраваць адбываць пакаранне.

У ліпені 2011 г. Ленінскі раённы суд Горадні палічыў журналіста і актывіста не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў вінаватым у “паклёпе на прэзідэнта” і пакараў яго 3 гадамі пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем на 2 гады. А ўлетку 2012 года на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу – “паўторны паклёп на кіраўніка дзяржавы”. Аднак у сакавіку справу спынілі праз адсутнасць у дзеяннях журналіста складу злачынства.

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў