Беларусы паказалі Маскве “Чаргу” і мінімалізм


https://youtu.be/LD7LSsRBRdU
Дэвіз пятай біенале сучаснага мастацтва ў Маскве– «Больш свету дзеля жыцця». Тут арт-аб’ектамі робяцца талеркі, старая мэбля і бутэлькі.

КАТРЫН ДЭ ЗЭГЕР, КУРАТАРКА БІЕНАЛЕ:
“Тут ёсць і філасофскія, і літаральныя працы. Вы бачыце працы, у якіх ёсць святло – часам яно нематэрыяльнае, часам матэрыяльнае. Ёсць розныя аспекты. Мне хацелася б, каб мы маглі размаўляць пра ролю мастацтва ў грамадстве і пра тое, як яно ўплывае на нашае жыццё. Думаю, гэта вельмі істотна – магчыма, менавіта таму людзі і прыходзяць на выставы”.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12556{/movie}
Сярод 70 мастакоў, якія прывезлі ў Маскву працы, нашыя землякі: скульптар Канстанцін Селіханаў і фотамастак Андрэй Шчукін.

Беларусы ўдзельнічаюць у маскоўскім біенале другі раз, выстаўляючы свае творы на адной пляцоўцы з мастакамі з сарака краінаў. Размах сапраўды ўражвае: у межах біенале пройдуць 6 дзясяткаў імпрэзаў на дзясятках пляцовак.

Іншыя тэмы: кінатэатры рыхтуюцца распачаць паказ кароткаметражных стужак 16-га Мангэтанскага фестывалю. У арт-кірмашы ў Маскве ўдзельнічае “Ў нескладовае”. Калумбійскія мастакі з дапамогаю фарбы змагаюцца з праблемаю дрэнных дарогаў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары