Распрацоўнікі гульні «GTA 5» за дзень зарабілі $ 800 млн


Продажы гульні «Grand Theft Auto V», што стартавалі на гэтым тыдні, сталі сенсацыяй.

Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма „Dэвайс”, якая выходзіць на „Белсаце” па панядзелках і пятніцах а 20:15. Паглядзець яе можна падчас онлайн-трансляцыі, а пасля – у архіве праграмаў на нашай старонцы.

Усяго за дзень праект прынёс распрацоўнікам і выдаўцу $ 800 млн. Ніводнай гульні раней не ўдавалася сягнуць гэткага паказніку за 24 гадзіны. Нават такія галівудскія блокбастары, як «Аватар», не здолелі ўзяць такой касы за колькі дзён. Аналітыкі адзначаюць, што на даляглядзе ўжо і мільярд, бо пакуль «GTA 5» даступная толькі ўладальнікам Xbox 360 і PS3, а на чарзе яшчэ карыстальнікі камп’ютараў.

{movie}Dэвайс (29.09.13)|right|12557{/movie}

Іншыя тэмы: Прыватнікі асвойваюць космас. Адразу дзве буйныя авіякампаніі на гэтым тыдні правялі іспыты сваіх новых мадэляў лайнераў. Штучнаю рукою можна кіраваць праз блютус. На першую пасадку зайшоў «Boeing 787-9 Dreamliner». Інжынеры з нарвежскага інстытуту SINTEF распрацавалі першага на свеце робата-змяю для даследавання Марсу.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў