Міністэрства спорту: каб накарміць атлета, хопіць і 10 еўраў!


Зацверджаныя новыя нормы выдаткаў на харчаванне беларускіх спартоўцаў. Паводле Міністэрства спорту і турызму, прыкладна 10 еўраў на дзень дастаткова, каб накарміць, да прыкладу, штангіста, які рыхтуецца да Алімпіяды.

Адпаведную пастанову падпісаў міністр спорту Аляксандр Шамко, вядомы, сярод іншага, сваймі выказваннямі пра тое, што перамагаць беларускім спартоўцам перашкаджае… недастатковае ідэалагічнае рыхтаванне.

Паводле пастановы Міністэрства спорту, найбольшыя сродкі на харчаванне на дзень, Br 137 000, маюць атрымліваць спартоўцы, што ўваходзяць у нацыянальныя зборныя краіны, якія рыхтуюцца да юнацкіх Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. «Дыета» дарослых спартоўцаў-алімпійцаў яшчэ сціплейшая – Br 111 200. Паводле чыноўнікаў ад спорту, найменш выдаткаў на ежу трэба юнакам і дзяўчатам, што бяруць удзел у абласных і раённых спаборніцтвах.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары