Хто атруціў мазырскіх школьнікаў?


У інфекцыйнае аддзяленне гарадской бальніцы 19 і 20 верасня брыгады хуткай дапамогі даставілі 71 школьніка. Пераважна гэта вучні пачатковых класаў. Дыягназ – «харчовае атручэнне».

Большасць дзяцей, якіх прывезлі ў шпіталі, пасля прамывання страўнікаў адпусцілі дадому. Цяпер расследаваннем масавага атручэння займаецца мазырскі раённы аддзел Следчага камітэту.

У хадзе правярання працаўнікі раённага і абласнога апарату Следчага камітэту супольна з Мазырскім занальным цэнтрам гігіены ды эпідэміялогіі агледзелі харчовыя блокі і сталоўкі дзвюх гарадскіх школаў і гімназіі, навучэнцы якіх склалі бальшыню дастаўленых у больніцу няпоўнагадовых. Апыталі кіраўнікоў установаў адукацыі, загадчыкаў вытворчасцю, працаўнікоў пунктаў харчавання. Для правядзення неабходных даследаванняў сканфіскавалі прадукты харчавання.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў