Як выглядае традыцыйнае беларускае вяселле? Рэпартаж


«Калісьці вяселле рабілі на тры дні. А цяпер – тры гадзіны! Бо трэба сталоўка, трэба плаціць шмат грошай. Дый маладыя цяпер спраўныя і хуткія: раз-два – і ў дамках! Здаецца, вось вяселле, а ўжо дзіця трэба хрысціць!» – смяецца жыхарка вёскі Рыбна, што на Кобрыншчыне. Рэпарцёры праграмы «Без межаў» пабывалі там падчас традыцыйнага беларускага вяселля.

{movie}Як выглядае традыцыйнае беларускае вяселле? Рэпартаж. |right|12550{/movie}

Рыбна – вёска народных майстроў. Тут людзі ведаюць, як задаволіць сваё цела і душу. Асабліва ўражвае тых, хто сутыкаецца з мясцовымі, – народныя вышыўкі гаспадынь мястэчка. «Мы намагаемся пераняць старыя ўзоры. Пераносім на свае строі, стараемся захаваць нашую спадчыну», – гаворыць Алена Букач з гурту «Зараніца».

Глядзіце больш – у праграме «Без межаў».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў