Антон Слюнчанка: Беларускага мастацтва не было і не будзе!


«Беларускага мастацтва не існуе. Яго не было, няма і не будзе. Таму цяперашняе адсутнасць культурнага поля – з’ява натуральная», – мяркуе госць праграмы «Размова Жбанкова», мастак Антон Слюнчанка.

{movie}Антон Слюнчанка: Беларускага мастацтва не было і не будзе! “Размова Жбанкова”|right|12549{/movie}

На «Размову» мастак прыйшоў у касцюме гоншчыка ды са шлемам. «Не трэба навязваць стэрэатыпы пра тое, што беларускі мастак мае неяк канкрэтна выглядаць. Гэты касцюм нагадвае, што ёсць у жыцці экстрэмальныя сітуацыі, якія трэба перажыць», – патлумачыў госць праграмы.

Ці не перажывае экстрэмальныя часы і беларускае мастацтва? «На сёння самая галоўная нашая памылка ў тым, што мы «замарочаныя» самыя на сабе. Мы не бачым нічога з таго, што вакол нас. Мала таго, мы не толькі «замарочаныя» на тым, што адбываецца толькі ў Беларусі, мастакі жывуць у сваіх маленькіх закрытых супольнасцях», – гаворыць Антон Слюнчанка.

Гэтак, чарговае Венецыянскае біенале ізноў адбылося без «беларускага дэсанту». Мы – гэткія адметныя? Ці можа проста – нецікавыя? Глядзіце больш – у «Размове Жбанкова».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў