Нечаканасць: «Arche» уключылі ў падпісны каталог пошты


Першая пасля гадавога перапынку прэзентацыя часопісу прайшла ў межах гістарычнай серады ў “У нескладовым”.

Рэдактары “Arche” Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў прэзентавалі ажно тры апошнія выданні. Праз арышт рахунку “Архэ” ўсе гэтыя нумары – дарэчы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, – былі выдадзеныя ў расейскім Смаленску.

ВАЛЕР БУЛГАКАЎ, РЭДАКТАР «ARCHE»:

“Мы вядзем курс на аднаўленне актыўнасці ў такім маштабе, які быў раней. А раней, нагадаю, “Arche” быў адзіным у Беларусі штомесячным, незалежным, тоўстым часопісам, які асвятляў гуманітарную праблематыку”.

Аднавіць штомесячнае выданне нумароў плануецца налета. У 14-ым годзе чытачоў “Архэ” чакае яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – “Белпошта” ўключыла часопіс у падпісны каталог на наступны год.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12540{/movie}

Апроч рэдактараў “Архэ”, у галерэі “Ў нескладовае” ўчора выступіў гісторык Алесь Белы. Ён прэзентаваў кнігу “Імагалогія Беларусі”.

Праца над кнігаю працягвалася амаль 20 гадоў, выданне змяшчае шэраг адсылак да арыгінальных гістарычных дакументаў.

Іншыя навіны: Італьянскі мастак Гаспарэ Манас прывёз у Менск свае найлепшыя партрэты. Працы магілёўскага мастака Сержа Ардэна выставілі ў вокнах бібліятэкі. Вандалы сапсавалі працы з праекту “Забор” у Магілёве. У Нью-Ёрку ўпершыню за 20 гадоў паказалі працы Рэнэ Магрыта.
Мар’яна Чарняева, belsat.eu
Стужка навінаў