На стварэнне прома-роліку пра Беларусь няма сродкаў


Да чэмпіянату свету па хакеі–2014 засталося ўжо зусім няшмат. Але нашая краіна не рэкламуецца на замежных каналах. На стварэнне якаснага прома-роліку пра Беларусь пакуль няма сродкаў, заявіў нядаўна намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга.



«Толькі на стварэнне прома-роліку, каб зрабіць яго добра, трэба каля 500 тысяч долараў. Нашыя фінансавыя магчымасці вельмі сціплыя», – сказаў Шульга і адзначыў, што Міністэрства спорту і турызму спрабавала скааперавацца ў гэтым пытанні з Міністэрствам інфармацыі, але беспаспяхова.

Намеснік міністра падкрэсліў, што прома-ролікі пра краіну, як, напрыклад, тыя, што дэманструюцца на тэлеканале «Euronews» пра Арменію, Азербайджан, Грузію, Філіпіны, – «вельмі эфектыўная форма рэкламы». «Але пакуль у нас на гэта няма сродкаў, а спонсараў мы не знайшлі. На будучыню будзем спрабаваць развязаць гэтую праблему», – паабяцаў чыноўнік.

Прыклады прома-ролікаў іншых краін

{movie}Польшча|right|12535{/movie}

{movie}Таджыкістан|right|12537{/movie}

{movie}Ісландыя|right|12536{/movie}

У 2012 г. Міністэрства замежных справаў зрабіла прома-ролік нашай краіны. Праўда, ён распаўсюджваўся толькі на DVD, як дадатак да буклету «Беларусь. Факты. 2012».

{movie}Беларусь|right|12538{/movie}

ЮВ, БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў