Рэдкія іконы ў Менску


https://youtu.be/fJ2efMGhvTY
Пабачыць рэдкія прыклады іконапісу канца 15-га стагоддзя можна ў Нацыянальным мастацкім музеі. Тут адчыніла дзверы выстава, прысвечаная вобразу Хрыста ў краінах Усходняе Еўропы. Між іншых, у мастацкі музей прыехалі 12 абразоў з Трацьякоўскай галерэі.

ІРЫНА ЛЕБЕДЗЕВА, ДЫРЭКТАРКА ТРАЦЬЯКОЎСКАЙ ГАЛЕРЭІ:
“Прыкладна 6 з іх – гэта ХV ст., 5 – XVI cт., і толькі адна – пачатку XVII ст. Таму наш унёсак у гэтую выставу звязаны з тым, што падалі дастаткова раннія абразы”.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12523{/movie}
У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў заўважыў, што выстава мае адначасова і свецкі, і культурніцкі, і, вядома, рэлігійны характар. Экспазіцыя стане нагодаю для шэрага іншых імпрэзаў.

Выстава прымеркаваная да 1025-годдзя хрышчэння Русі.

Іншыя навіны: Не стала мастака Віктара Маркаўца. У Магілёве паказалі калекцыю цацак часоў СССР. У пракат выходзяць стужкі “Джобс. Імперыя спакусы”, “Малавіта”, “Канец свету. Апакаліпсіс па-галівудску”.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары