Ідэя Тозіка пра «антыалкагольную медыцыну» правалілася


Норма, паводле якой нецвярозыя пацыенты мусяць аплочваць лячэнне, не трапіць у Закон аб ахове здароўя. Хоць прапанова супярэчыць Канстытуцыі, паводле дзяржаўных медыяў, яе «доўга абмяркоўвалі парламентарыі, на ўзроўні Міністэрства здароўя, і медыкі-практыкі».

Чалец сталай камісіі ў справе аховы здароўя Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускай асацыяцыі дактароў Дзмітры Шаўцоў, тым не менш, заявіў у інтэрв’ю дзяржаўнаму агенцтву БелТА, што ў заканадаўства могуць унесці папраўкі, «калі будзе распрацаваны механізм кампенсацыі лячэння нецвярозых пацыентаў».

У студзені намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік прапанаваў забавязаць людзей, якія трапляюць ва ўстановы аховы здароўя ў стане алкагольнага ап’янення, кампенсаваць выдаткі на лячэнне. Ідэя трапіла ў праект паправак у заканадаўства аб ахове здароўя. «Антыалкагольную» ініцыятыву Тозіка падтрымаў таксама міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў