Джуд Ло і Мікалай Халезін зняліся ў кароткаметражцы пра Беларусь


Ад мульцікаў пераходзім у свет кінематографу. Джуд Ло і Мікалай Халезін зняліся ў стужцы пра падзеі трохгадовай даўніны ў Беларусі – хвалю вобшукаў і ператрусаў.

{movie}Джуд Ло і Мікалай Халезін зняліся ў кароткаметражцы пра Беларусь.|right|12509{/movie}

10-хвілінны фільм “Стыкоўка“, размешчаны на YouTube, распавядае пра сустрэчу ў аэрапорце. Джуд Ло грае сам сябе, а рэжысёр “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін – беларуса, які мусіць ляцець у Менск, але даведваецца, што ў ягонай кватэры быў ператрус, а сям’я з’ехала ў Маскву. Першы беларуска-брытанскі фільм – вынік супрацы газеты “The Guardian”, беларускага “Свабоднага тэатру” і тэатру «Young Vic».

Іншыя навіны: У Магілёве пачаўся фестываль «Анімаёўка». Выйшла кніга «Дзевяноста першы» аўтарства Сяргея Навумчыка, колішняга дэпутата Вярхоўнага Савету. Выйшаў комікс пра спявачку Адэл.

belsat.eu

Стужка навінаў