Міністэрства абароны шукае кадры для кібервойскаў


Праца ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў, абяцаюць у міністэрстве, будзе аплачвацца лепш за сярэднюю ў войску.

{movie}Міністэрства абароны шукае кадры для кібервойскаў|right|12508{/movie}

Перавага аддаецца выпускнікам вайсковых кафедраў, не старэйшым за 25 гадоў, якія маюць навыкі праграмавання і практычны досвед у аўдыце бяспекі інфармацыйных сістэмаў, наладжванні сеткавых службаў і сэрвісаў.

Звернуць увагу і на асабістыя якасці навабранцаў – гэткія, як аналітычныя і камунікатыўныя здольнасці, трываласць да стрэсаў, уседлівасць. Абавязковая ўмова – веданне замежных моваў, найперш англійскай. Як пацвердзілі нам у Міністэрстве абароны, кібер-ініцыятыва зусім не віртуальная і далёка не новая.

Што датычыць кібервойскаў, то некалькі гадоў таму яшчэ ў інтэрв’ю начальнік Генштабу заяўляў пра тое, што вядуцца працы, ствараюцца, і г. д.”, – паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Валеры Руселік, МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў