Вайцюшкевіч прысвяціў песню Беларускай калійнай кампаніі (відэа)


“Святой справе Беларускай калійнай кампаніі прысвячаецца”, – гэткімі словамі распачалася прэзентацыя новай песні Змітра Вайцюшкевіча, што адбылася падчас адкрыцця чарговага сезону курсаў “Мова ці кава”.

{movie}Вайцюшкевіч прысвяціў песню Беларускай калійнай кампаніі|right|12507{/movie}

Справа адбываецца ў адным з правінцыйных беларускіх казіно – магчыма, Барысаў, Пінск, куды прыходзяць мясцовыя хлопцы, а таксама прыехалі госці з расейскімі нумарамі, з маскоўскімі ды пецярбургскімі рэгістрацыямі. “Тут раптам дым, выбухі, няма ні гасцей з Масквы, ні грошай, а хтосьці мусіць сесці”, – распавёў музыка перадгісторыю да песні.

Мова ці кава” – бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску журналісткаю Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць – каля 2 гадзінаў. У першым сезоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў