Уз’яднанне Беларусі: як гэта было (ФОТА)


Пакт Молатава-Рыбэнтропа (23 жніўня 1939 года) стаў падставаю для савецкай агрэсіі ў Польшчы (17 верасня 1939 года), у склад якой тады уваходзіла Заходняя Беларусь. Савецкі эстэблішмент, безумоўна, ўспрымаў тое, што адбылося 17 верасня 1939 года як вызваленне брацкага народу з-пад прыгнёту буржуазнай суседкі БССР.

Аднак разам з савецкаю “свабодаю” на штыках сваёй зброі Чырвоная Армія прынесла на захад Беларусі тэрор, катаванні, зачысткі НКУС, чорныя варанкі ды камуністычную прапаганду. Той дзень стаў адпраўным пунктам фармавання сучасных абрысаў нашай краіны, але ў той жа час стаў днём пакутаў для тысячаў нявінных людзей.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў