Аляксей Стрэльнікаў – новы аўтар і вядоўца праграмы „Рэмарка”.


Аўтар шэрагу артыкулаў па сучаснай драматургіі, тэатру і танцу. Журналіст па адукацыі і знаўца тэатральнай кухні ды ўплываў тэарэтыка мастацтва Бертальта Брэхта ў Беларусі, каардынатар беларускай праграмы Міжнароднага тэатральнага форума “ТЭАРТ”.

Жыве тэатрам, дыхае мастацтвам, а ў „Рэмарцы” будзе набліжаць нас да навінаў і тэндэнцый тэатральных памостаў ды фэстывальных будняў і канешне ж аналізаваць разам з творцамі пэрспэктывы разьвіцьця тэатру, ягоныя перамогі і праблемы.

Глядзіце “Рэмарку” кожны другі тыдзень а 20.30. Чарговы свежы выпуск перадачы чакайце ў нашым эфіры 17 верасня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў