Дзень Менску і людзі ў масках (Фота)


Карнавальнае шэсце на вул. Карла Маркса скончылася ў скверы імя Дзяржынскага.

На сталічнай вуліцы Карла Маркса 14 і 15 верасня завяршаецца Менскі форум вулічных тэатраў. У святочныя дні гараджане ўбачаць выступленні больш як 20 вулічных калектываў з Беларусі, Расеі, Украіны, Швецыі, якія працуюць у рознай стылістыцы – імправізацыйнай, клаунады, пластычнай, перфарматыўна-эксперыментальнай.

Карнавальнае шэсце ўдзельнікаў форуму пачалося ў суботу ў Міхайлаўскім скверы, выйшла на вуліцу Карла Маркса і завершылася каля скверу імя Дзяржынскага.

У нядзелю тэатральныя калектывы выступаюць з 13:00 да 21:00.

Выступы вулічных тэатраў ідуць з 15:00 да 21:00 на чатырох пляцоўках: скрыжаванне вуліцаў Карла Маркса і Камсамольскай, унутраны дворык Нацыянальнага гістарычнага музею, скрыжаванне вуліцаў Карла Маркса і Валадарскага ды Міхайлаўскі сквер.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары