У Менску затрымалі сваякоў загінулага ў СІЗА і журналістаў


Сваякі ды сябры Ігара Пцічкіна, паводле афіцыйнай версіі, памерлага ў СІЗА ад сардэчнага прыступу, мелі намер правесці хвіліну маўчання каля сценаў СІЗА.

У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі памяці загінулага ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага 21-гадовага Ігара Пцічкіна, а таксама карэспандэнтаў радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча і газеты «Наша ніва» Ірынуу Арахоўскую і Ганну Бадзяку. У ліку затрыманых таксама – кіраўнік прыватнай культурна-асветнай установы «Платформ інавейшн» Андрэй Бандарэнка.

Затрыманні адбыліся адразу ў некалькіх месцах, бо сваякі Пцічкіна сабраліся на вуліцы Няміга, адкуль накіраваліся да СІЗА. Другая група прыйшла адразу да СІЗА.

Групу сваякоў і журналістаў затрымалі на скрыжаванні вуліцаў Гарадскі Вал і Няміга, калі яны ішлі да СІЗА. Яшчэ адну групу, не менш чым пяць асобаў, якія неслі кветкі ды партрэты маладога чалавека, затрымалі на вуліцы Валадарскага.

Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманых даставілі адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Акцыя супала з Днём гораду, які сёння адзначаюць у Менску.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары