Амерыканскае касмічнае агенцтва НАСА паставіла кропку ў спрэчках адносна таго, ці выйшла чалавецтва за межы Сонечнай сістэмы. Зонд “Voyager -1” пасля 36-гадовай вандроўкі афіцыйна мінуў мяжу гэтак званай геліясферы і заляцеў у міжзоркавую прастору.
{movie}Чалавецтва між зорак! |right|12468{/movie}
Калі дакладна адбылася гістарычная падзея, навукоўцы адказаць ня ў стане. Хутчэй за ўсё, яшчэ летась у жніўні, а канчатковае пацверджанне атрымалі ад размешчанага на борце зонда плазмава-хвалевага прыбора. Ён выслаў звесткі пра плазму вакол “Voyager -1”, якія паказалі, што зонд трапіў у абсалютна новы рэгіён. «Вояджэр-1», запусцілі ў 77-ым годзе, ён стаў першым апаратам ў гісторыі чалавецтва, які выйшаў за межы Сонечнай сістэмы. Раней у тым жа годзе NASA запусціла «Вояджэр-2», аднак ён да мяжы Сонечнай сістэмы пакуль не дабраўся.
У цяперашні час «Вояджэр-1» перабывае на адлегласці прыкладна 18 з паловаю мільярда кіламетраў ад Зямлі. Прагназуецца, што энергіі ад радыеізатопных крыніцаў, на якіх працуе апарат, будзе дастаткова да 2025 года. Мала хто ўзгадвае, што “Вояджэр-1” нясе на борце грамафонавую пласцінку з запісам гукаў зямной цывілізацыі разам з фанаграфічнаю капсулаю ды іголкаю для прайгравання запісу. Гэты спосаб перадачы інфармацыі абралі як з адзіных самых надзейных, які не патрабуе электрычнасці.
Апрача гэтага ў выданні: прэзентацыя iPhone 5c, інжынеры кампаніі “Дыснэй” прыдумалі сістэму перадачы гутаркі ад чалавека чалавеку пры дапамозе дотыку, а таксама разумная шкарпэтка для навароджаных.
{movie}”Дэвайс” (13.09.2013) |right|12469{/movie}
Кірыл Смяглікаў, belsat.eu