Абаронцы архітэктуры зладзілі пікантную фотасесію


Гамельчукі зладзілі неардынарную фотасесію ў абарону драўлянай гістарычнай забудовы, якая цяпер пад пагрозаю знішчэння.

Маладзёны сфатаграфаваліся аголенымі да пояса побач з домам № 23 па вул. Валатаўскай, збудаваным перад Першаю сусветнаю вайною. Менавіта ў ім, паводле гарадскіх паданняў, дажывала свой век апошняя ўладальніца гомельскага палацу графіня Ірына Паскевіч.

Аўтарка праекту Марына Драбышэўская тлумачць: «Усведамляючы сябе часткаю грамадскай супольнасці Гомля, далучаюся да змагання за ўнікальную драўляную забудову, што месціцца ў самым яго цэнтры. Захавайма драўляную забудову разам!»

У якасці мадэляў выступілі Святаслаў Фяшчук, Андрэй Федаровіч.

АК, belsat.eu, паводле ГМКГА «Талака»

Стужка навінаў