Самагубствы: сумнае лідарства беларусаў


Дзень перадухілення самагубстваў абвешчаны 10 верасня. І ёсць пэўны парадокс у гэтым дні: рашэнне пакінуць жыццё чалавек прымае, застаючыся сам-насам з сабою, а вось запабегчы самагубства як з’яву – шырокая і агульная справа для людзей розных прафесіяў. З прадстаўніком адной з такіх прафесіяў – з псіхолагам-практыкам Арсеніем Валадзьком – гутарка ў праграме «Размова Мацкевіча».

{movie}Самагубствы: сумнае лідарства беларусаў|right|12428{/movie}

Беларусы – гэта нацыя самагубцаў? «На жаль, лічбы пра гэта гавораць. Нельга сказаць, што гэтак было заўсёды і гэтак будзе заўсёды, але цяперашняя статыстыка гаворыць, што Беларусь застаецца ў дзясятцы краінаў, у якіх здзяйсняецца найбольш суіцыдаў», – канстатуе госць праграмы.

«На мой погляд, самагубства – «апошні выхад», прычым не самы дарослы і адказны. Так, бываюць складаныя сітуацыі, але што азначае самагубства? Гэта найвышэйшая ступень агрэсіі: забіваюць не іншага чалавека, гэта аўтаагрэсія, агрэсія скіраваная на сябе», – гаворыць псіхолаг.

Чаму на самагубства ідуць і падлеткі, і дарослыя людзі? Што застаецца галоўным каталізатарам самагубстваў – адзінота ці фінансавыя праблемы? Глядзіце праграму «Размова Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў